Большасць работ, прадстаўленых у альбоме Мікалая Іванавіча Таранда, – гэта асацыятыўна пабудаваныя пейзажы настрою. У іх мастак імкнецца адлюстраваць зменлівы характар прыроды, вібрацыі паветра, непаўторнасць і своеасаблівасць зімовых, вясновых, летніх і восеньскіх матываў. У карцінах выразна праяўляецца характар і тэмперамент аўтара, яго шчырая закаханасць у мастацтва.